26 красавiка 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы за тыдзень мабілізацыі вынеслі з банкаў 350 мільярдаў рублёў

9
Расейцы за тыдзень мабілізацыі вынеслі з банкаў 350 мільярдаў рублёў

Пікавы попыт на гатоўку зафіксавалі 22 верасня.

За тыдзень, які прайшоў з моманту абвяшчэння мабілізацыі – першай для Расеі з Другой сусветнай вайны, – банкі замовілі ў Цэнтрабанку 345 млрд расейскіх рублёў гатоўкай, каб папоўніць касы і банкаматы, піша Finanz.

Пікавы попыт на «кэш» быў зафіксаваны 22 верасня – 132,1 млрд рублёў, на наступны дзень крыху знізіўся – да 114,2 млрд рублёў. У панядзелак ажыятажны перавод у гатоўку прыпыніўся (3,7 млрд рублёў), але ў аўторак попыт зноў падскочыў у 22 разы ў параўнанні з папярэднім днём.

З статыстыкі ЦБ вынікае, што кліенты банкаў здымаюць у сярэднім 50 млрд рублёў за дзень. Гэта амаль утрая вышэй за попыт, які назіраўся да мабілізацыі: 18 млрд рублёў у дзень за 1–20 верасня.

І хоць адток гатоўкі з банкаў пакуль далёкі ад тэмпаў першых дзён вайны (тады толькі за 25 лютага людзі знялі з картаў і рахункаў 1,4 трыльёна рублёў), лікі паказваюць, што банкаўскі сектар «сутыкаецца з новай хваляй стрэсу», паказвае галоўная эканамістка Альфа-банка Наталля Арлова.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках