26 красавiка 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгіёны Беларусі сутыкнуліся з дэфіцытам лекараў

5
Рэгіёны Беларусі сутыкнуліся з дэфіцытам лекараў

Жыхар Светлагорска расказаў, як тры месяцы не можа патрапіць да нэўролага.

У Светлагорску кадравы голад у медыцыне. Чытач тэлеграм-канала «Беларусь за МКАД» расказаў пра тое, як не можа патрапіць да нэўролага ў Светлагорску ўжо тры месяцы:

- Паспрабаваў запісацца да нэўролага ў паліклініцы. Мне кажуць, ці то спецыяліст звольніўся, ці то ў адпачынку - версіі былі розныя. Я напісаў у жніўні зварот наконт таго, што ў паліклініцы працуе ўсяго адзін нэўролаг і на замену нікога няма. У сяміпавярховік (ЦРЛ), дарэчы, таксама не выпала запісацца. Адказалі, што лекар працуе на наборнай камісіі ў вайсковым камісарыяце. А лругі? - пытаю. Ён адзін, адказваюць, больш няма.

На першым фота адказ галоўнага лекара за 20 верасня. У ім значылася, што "на гэты момант у "Светлагорскай ЦРБ" ёсць кадравы дэфіцыт, у тым ліку, лекараў-нэўролагаў".

А вось у адказе абласной управы паводле штату ў Светлагорску 8,5 нэўролагаў.

А як у вашым рэгіёне з даступнасцю вузкіх спецыялістаў?

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках