13 траўня 2024, панядзелак, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты хочуць павесіць на беларусаў новы падатак

16
Лукашысты хочуць павесіць на беларусаў новы падатак

Новы падатак плануюць увесці ўжо з наступнага года.

З 1 студзеня 2023 года некаторыя беларусы будуць плаціць новы падатак - на прафесійны прыбытак. Як і хто гэта будзе рабіць, расказаў начальнік галоўнай ўправы падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Андрэй Кавалеўскі.

З каго запатрабуюць падатак?

- Урад яшчэ вызначыць пералік асоб, якія будуць трапляць пад гэты падатковы рэжым, - папярэдзіў Кавалеўскі.

Раней паведамлялася, што плаціць падатак на прафесійны даход будуць фізічныя асобы, якія "ажыццяўляюць дзейнасць, якая не належыць да прадпрымальніцкай".

Колькі трэба будзе плаціць?

- Стаўка падатку складае 10% ад атрыманага даходу. Калі ёсць яшчэ ўзаемадзеянне дадаткова з юрыдычнымі асобамі і беларускімі арганізацыямі і сума гадавога даходу перавысіла 60 тысяч беларускіх рублёў, то тут падатак будзе налічвацца паводле стаўкі 20 адсоткаў, - растлумачыў Кавалеўскі.

Адлічэнні ў ФСАН

Як расказалі ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва, падатак на прафесійны даход заменіць падаходны падатак.

60% ад сумы падатку на прафдаход накіруюць у бюджэт ФСАН - зыходзячы з гэтых паступленняў пасля разлічаць страхавы стаж і прызначаць пенсію.

Пенсіянеры, якія працуюць, не будуць плаціць унёскі ў ФСАН і, адпаведна, для іх падатак на прафесійны даход будзе меншы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках