26 красавiка 2024, Пятніца, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўдарыла ракетамі па гуманітарнай калоне на выездзе з Запарожжа

5
Расея ўдарыла ракетамі па гуманітарнай калоне на выездзе з Запарожжа

Загінулі і атрымалі раненні больш як 50 цывільных асоб.

Расейскія войскі раніцай 30 верасня ўдарылі ракетамі па цывільнай гуманітарнай калоне на выездзе з Запарожжа.

Пра гэта ў Telegram паведаміў старшыня Запарожскай АВА Аляксандр Старух.

«Людзі стаялі ў чарзе для выезду на часова акупаваную тэрыторыю, каб забраць сваіх сваякоў, адвезці дапамогу», - напісаў ён.

На месцы цяпер працуюць экстранныя службы. Мелітопальскі гарадскі галава Іван Фёдараў дадаў, што сярод пацярпелых таксама ёсць жыхары Мелітопаля.

«Пакуль немагчыма нават палічыць колькасць загінулых і параненых людзей. Сярод пацярпелых у тым ліку мелітопальцы», - напісаў ён у Telegram.

АБНОЎЛЕНА

Сталі вядомыя першыя звесткі аб ахвярах.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку ранішніх абстрэлаў гуманітарнай калоны на ўскраіне Запарожжа 23 чалавекі загінулі, 28 - атрымалі раненні. Усе - цывільныя, паведаміў старшыня АВА Старух.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках