26 красавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ цалкам акружылі Ліман: акупанты збеглі з навакольных пасёлкаў

12
УСУ цалкам акружылі Ліман: акупанты збеглі з навакольных пасёлкаў

«Кацёл» закрываецца.

30 верасня Узброеныя Сілы Украіны цалкам акружылі расейскіх акупантаў у Лімане дзякуючы адваяванню населеных пунктаў Дробышава і Ямпалю. Цяпер варожыя падраздзяленні апынуліся ў «катле».

Пра гэта паведамляе «Апостроф» са спасылкай на расейскія СМІ.

Расейскія прапагандысты пішуць, што расейскія падраздзяленні «вымушаныя адысці» з Ямпалю і Дробышава, у той час як украінскія вайскоўцы павялічваюць агнявы ўплыў і штурмавы ціск на ворага, абстрэльваючы расейскія шляхі забеспячэння і канчаткова адразаючы расейцаў ад усякай дапамогі.

УСУ ачапілі расейскіх акупантаў у Лімане Данецкай вобласці ў надзвычай сімвалічны дзень - у дзень, калі краіна-агрэсарка Расея збіраецца далучыць акупаваныя тэрыторыі Данбаса да свайго складу.

Як адзначыў галоўны рэдактар выдання «Цэнзор.НЕТ» Юры Бутусаў, апошні раз у «кацёл» савецкае/расейскае войска трапіла ў красавіку 1945 года падчас нямецкага кантрудару пад Баўцэнам. Аднак ужо сёння, 30 верасня, на старонкі гісторыі войска РФ дададуць яшчэ адзін кацёл.

«Падчас вайны пачынаючы з 2014-га года, і ў 2022-м таксама, украінскія часткі неаднаразова траплялі ў аператыўнае атачэнне, а аднойчы патрапілі ў «кацёл» пад Ілавайскам. Тады было аточана амаль 1300 украінскіх украінскіх ваяроў, падчас прарыву з «катла» за адзін дзень загінулі 270 нашых ваяроў. Цяпер ва ўкраінцаў ёсць шанец адпомсціць», - падкрэсліў Бутусаў.

У той жа час, некаторыя расейскія прапагандысты, у адрозненне ад сваіх «калег», дагэтуль не могуць усвядоміць, што ж адбываецца ў Лімане, называючы атачэнне расейскіх воск «вельмі дзіўнымі справамі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках