20 траўня 2024, панядзелак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае беларусаў у суботу-нядзелю

Якое надвор'е чакае беларусаў у суботу-нядзелю

Прагноз на 10-12 верасня.

10 верасня надвор'е ў паўднёвай палове краіны будуць вызначаць франтальныя падзелы, на астатняй частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўплыў абсягу павышанага атмасфэрнага ціску.

Чакаецца хмарнае, уночы з прасвятленнем надвор’е. Уначы месцам, раніцай і ўдзень пераважна ў паўднёвай палове краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні ад сярэдняга да парыўнага, піша pogoda.by.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад +1°С на паўночным усходзе да +11°С на паўднёвым захадзе краіны, месцам у Віцебскай вобласці чакаюцца прымаразкі 0-1°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень +11..+17°С, на поўначы краіны паветра прагрэецца да +19°С. Атмасфэрны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе падаць.

11 верасня надвор'е будзе вызначаць актыўная франтальная сістэма, якая перасоўваецца з Карпат. Чакаецца хмарнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцам будуць адзначацца моцныя дажджы, на поўдні краіны магчымыя навальніцы. Вецер усходняй чвэрці парыўны, удзень у паўднёва-ўсходніх абшарах краіны месцам моцны парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +4..+11°С, удзень максімальная +8..+14°С.

12 верасня захаваецца ўплыў зніжальнай актыўнасці франтальнай сістэмы. Чакаецца хмарнае надвор’е, удзень з прасвятленнем. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні сярэдні, месцам у краіне парыўны. Тэмпература паветра ўночы +4..+11°С, удзень +9..+16°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках