28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Лосік незаконна асуджаная на два гады калоніі

3
Дар'я Лосік незаконна асуджаная на два гады калоніі
ДАР'Я ЛОСІК

Прысуд вынес суддзя Мікалай Грыгаровіч.

Берасцейскі абласны суд вынес незаконны прысуд палітзняволенай Дар'і Лосік, жонцы палітвязня Ігара Лосіка. Ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суддзя Мікалай Грыгаровіч падтрымаў прапанову пракурора.

Дар'ю Лосік судзілі на падставе ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Згодна з матэрыяламі справы, Дар'я дала інтэрв'ю «Белсату».

У Ігара і Дар'і Лосікаў ёсць чатырохгадовая дачка Паўліна, пра якую цяпер клапоцяцца бабулі і дзядулі.

Раней сайт Charter97.org прыводзіў магутны выступ Дар'і Лосік у судзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках