26 красавiка 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пакрыўдзіўся на дзіцячага паэта

10
Лукашэнка пакрыўдзіўся на дзіцячага паэта
ЗМІЦЕР ЮРТАЕЎ

Змітра Юртаева абвінавачваюць у абразе дыктатара.

Дзіцячага паэта і выкладніка Змітра Юртаева абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі. Пра гэта a target="_blank" href=https://t.me/viasna96/16820>паведамляюць беларускія праваабаронцы.

Змітра затрымалі 21 верасня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Выкладніка прымусілі на відэа зачытаць свае вершы, а таксама прызнаць удзел у акцыях пратэсту.

23 верасня Юртаева прызналі вінаватым у дробным хуліганстве і выправілі на 15 сутак у ізалятар. Пазней Змітру яшчэ двойчы прызначалі 15 сутак.

Праваабаронцы пішуць, што пасля чарговых 15 сутак паэта выклікалі на гутарку супрацоўнікі ГУБАЗіКу, якія паведамілі, што ў дачыненні да яго будзе распачатая крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер Юртаеў знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Дзмітрый Юртаеў (ён жа Змітрок Бурачок) – дзіцячы паэт і празаік, пераможца конкурсу "Пісьменнікі – дзецям" (2017). Ён з'яўляецца чальцом Міжнароднага звязу пісьменнікаў "Новы Сучаснік", Беларускага літаратурнага звязу пісьменнікаў "Полацкая галіна".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках