26 красавiка 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ «прызямлілі» варожыя самалёт і гелікаптэр

3
УСУ «прызямлілі» варожыя самалёт і гелікаптэр

Вечаровая зводка Генштаба УСУ.

Расейскія вайскоўцы за суткі абстралялі дзясяткі мірных населеных пунктаў ва Украіне. Тым часам украінскія абаронцы знішчылі расейскія самалёт і гелікаптэр.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

Цягам 25 студзеня расейцы нанеслі 21 авіяцыйны і 5 ракетных удараў. Таксама вораг здзейсніў 27 абстрэлаў з РСЗА.

Акупанты прадаўжаюць весці наступальныя дзеянні на Бахмуцкім кірунку, пры гэтым несучы шматлікія страты. На Ліманскім і Аўдзееўскім кірунках вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні, усе атакі адбітыя. На астатніх кірунках вораг абараняецца.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім кірунках істотных зменаў няма, варожыя наступальныя групоўкі не зафіксаваныя. Вораг абстраляў з артылерыі раёны больш як 20 населеных пунктаў. Сярод іх – Міхальчына Слабада, Лявонаўка і Ясная Зара Чарнігаўскай вобласці і Бударкі, Ветэрынарнае, Гатышча, Ваўчанск, Краснае Першае, Няскучнае і Стралечча ў Харкаўскай вобласці.

На Купянскім кірунку расейцы атакавалі Сінькоўку, Іваніўку, Катляроўку і Табаеўку Харкаўскай вобласці і Стальмахоўку Луганскай вобласці.

На Ліманскім кірунку вораг абстраляў Макееўку, Плашчанку, Чырвонапапіўку і Неўскае Луганскай вобласці і Ямполіўку – Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку пад варожы агонь трапілі 17 населеных пунктаў. Сярод іншых Спірнае, Бахмут, Ступочкі, Белагорыўка, Красная Гара, Клішчыеўка і Курдзюміўка ў Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім кірунку праціўнік абстраляў Аўдзееўку, Первамайскае, Невельскае, Краснагораўку, Мар'інку і Новаміхайліўку Данецкай вобласці.

На Навапаўлаўскім кірунку расейцы атакавалі з танкаў, мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі раёны Богаяўленкі, Прачысціўкі і Залатой Нівы ў Данецкай вобласці.

На Запарожскім кірунку ад танкавага і артылерыйскага агню пацярпелі раёны 20 населеных пунктаў. Сярод іх – Врэміўка, Вольнае Поле і Навапіль Данецкай вобласці і Малая Такмачка, Новаданілаўка і Арэхіў у Запарожскай вобласці.

На Херсонскім кірунку акупанты атакавалі з артылерыі 16 населеных пунктаў, сярод іншых Гаўрыліўку, Дудчаны, Качкарыўку, Білазерку, Новакаіры, Рэспубліканец і Херсон.

Між тым у Горлаўцы Данецкай вобласці вораг прымушае працаўнікоў мясцовых так званых рэспубліканскіх прадпрыемстваў атрымліваць пашпарты РФ. У выпадку невыканання патрабаванняў да 1 сакавіка 2023 года супрацоўнікі будуць звольненыя.

Расейцы прадаўжаюць чыніць ціск і запалохваць мясцовае насельніцтва на часова акупаваных тэрыторыях. Так, у Джанкойскім раёне (Крым) захопнікі правялі ператрусы ў жыллі больш як 20 сем'яў крымскіх татараў і ажыццявілі 6 арыштаў, нібыта паводле падазрэння ў падрыхтоўцы дыверсій і тэрактаў.

Украінская авіяцыя цягам 25 студзеня нанесла 14 удараў па раёнах засяроджвання расейцаў і 2 удары па пазіцыях іх зенітна-ракетных комплексаў.

Акрамя таго Сілы абароны знішчылі варожы самалёт Су-25, гелікаптэр Ка-52 і 2 беспілотнікі тыпу «Арлан-10». Між тым украінскія падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі падбілі 1 пункт кіравання, 9 раёнаў канцэнтрацыі жывой сілы і 3 склады боепрыпасаў ворага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках