27 красавiка 2024, Субота, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі троліць лукашысцкі суд

8
Алесь Бяляцкі троліць лукашысцкі суд
Алесь Бяляцкі

Нобелеўскі лаўрэат прымусіў прапагандыстаў нервавацца.

Лукашысцкія прапагандысты з «Саўбеліі» пакрыўджана пішуць, што лаўрэат Нобелеўскай прэміі, кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі «спрабуе сарваць судовы працэс».

Прапагандысты кажуць, што Бяляцкі спрабуе «прынізіць суд згадкай пра паездкі ў Вільню папіць кавы», што «ў любога сапраўднага беларуса даўно ўвайшло ў абавязковую звычку».

Таксама лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру правёў лікбез для суда. Прапагандысты згадваюць нейкія літаратурныя творы, якія, паводле Бяляцкага, у судзе не чыталі.

«У кожным абвешчаным томе Бяляцкі вышуквае нейкія дакументы, якія, на ягоную думку, абавязкова трэба абвясціць у пасяджэнні, часам нават паўторна», – крыўдзяцца прапагандысты.

«Вам што, нецікава пачуць, што гавораць у ААН?» – троліць так званы суд нобелеўскі лаўрэат.

Як пісаў сайт Charter97.org, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стафановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч і праваабаронца Зміцер Салаўёў абвінавачваюцца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 2 арт. 342 КК) і ў кантрабандзе (ч. 4 артыкула 228 КК).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках