8 траўня 2024, Серада, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціва патрапілі персанальныя звесткі кліентаў партала для запісу ў медцэнтры

2
У Сеціва патрапілі персанальныя звесткі кліентаў партала для запісу ў медцэнтры

Размова пра тысячы прозвішчаў і тэлефонных нумароў беларусаў.

Хакеры ўзламалі інтэрнэт-партал inmed.by, на якім можна онлайн запісацца да лекара, і выкралі звесткі некалькіх тысяч карыстальнікаў, распавялі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак.

База звестак беларусаў, якія запісваліся ў медцэнтры праз інтэрнэт-рэсурс inmed.by, выстаўлена на продаж у Сеціве. Спецыялісты высветлілі, што ў ёй змяшчаюцца персанальныя звесткі 14,5 тысячы беларусаў — у тым ліку іх ПІБ і нумары мабільных тэлефонаў.

Нагадаем, у снежні ў інтэрнэт патрапілі звесткі больш як 40 тысяч кліентаў «Белгазпрамбанка» і 85 тысяч кліентаў інтэрнэт-крамы nlstar.by.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках