7 траўня 2024, aўторак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справядлівая кара

23
Справядлівая кара

Расейскае СПА не змагло абараніць іранскія вайсковыя аб'екты.

Выбухі ў Іране - «справядлівая кара», бо краіна дапамагае Расеі і дае ёй узбраенне для поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, заявіў украінскі журналіст Юры Бутусаў. Ён таксама зазначыў, што расейскае СПА не змагло абараніць іранскія вайсковыя аб'екты.

«Пачалася атака дронаў-камікадзэ на вайсковыя аб'екты на тэрыторыі Ірана. Невядомыя беспілотнікі раптоўна паразілі некалькі вайсковых аб'ектаў і нафтаперапрацоўчы завод. Паведамляецца пра выбухі і маштабныя паразы ў гарадах Тэгеран, Ісфахан, Хой, Саліме, Хамадан, Джаванруд, Рашт. З'яўляецца відэа значных параз і буйных пажараў у іранскіх гарадах», - напісаў Бутусаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Ён адзначыў, што зараз ні адна з краін свету не ўзяла на сябе адказнасць за падзеі ў Іране. Аднак Бутусаў указаў на тое, што выбухі пачаліся пасля таго, як у Ізраілі ўспыхнулі тэракты.

«Цікава, што Іран, узброены найноўшымі расейскімі сістэмамі супрацьпаветранай абароны, не змог адбіць атаку. Іран з'яўляецца зараз галоўным вайсковым хаўруснікам РФ, абедзве тэрарыстычныя краіны абменьваюцца вайсковымі тэхналогіямі і ўзбраеннем, праводзяць сумесныя вайсковыя аперацыі. Вельмі справядлівая кара для Ірана, які вядзе адкрытую тэрарыстычную вайну супраць шматлікіх краін свету, у тым ліку супраць Украіны. Дроны сталі асноўным тыпам ударнага ўзбраення 21-га стагоддзя. Іх перавага-нізкі кошт і ананімнасць. Дроны дазваляюць весці войны без абвяшчэння вайны», - дадаў Бутусаў.

Як паведамляў сайт Charter97.org, у ноч на 29 студзеня стала вядома, што ў Іране грымяць выбухі на стратэгічных вайсковых аб'ектах і прадпрыемствах.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках