7 траўня 2024, aўторак, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сочы знік беларускі трэнер у картынгу

15
У Сочы знік беларускі трэнер у картынгу

Вёз дзіця на гонку і перастаў выходзіць на сувязь.

У Краснадарскім краі Расеі ў Сочы шукаюць беларускага трэнера ў картынгу Максіма Дзясятніка. Ён павёз з Менска дзіця на гонку ў Сочы і знік, піша «Зеркало».

- Макс ганяўся ў картынгу ў чэмпіянаце Беларусі ў класах Формула-500 і KZ2, займаў прызавыя месцы. Паспеў і ў трэкавых гонках паўдзельнічаць у класе «Легенды СССР». Апошнія гады больш працаваў з дзецьмі, трэніраваў, рыхтаваў іх тэхніку для гонак у картынгу, — расказвае знаёмы Максіма. - З таго, што я бачыў, ён старыс у Instagram апублікаваў па прыездзе на трасу - і ўсё.

Як расказала маці аднаго з картынгістаў, Максім павёз на спаборніцтвы Андрэя Крайко, але пасля тата хлопчыка прыляцеў на гонку, і дзіця з ім вярнулася дадому. Самога Максіма нідзе няма: ягоныя рэчы ўсё яшчэ ў гатэлі, аўтобус стаіць на картадроме.

Цяпер беларуса шукае мясцовая паліцыя і добраахвотнікі з пошукава-выратавальнага атрада «ЛізаАлерт» Краснадарскага краю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках