Францыя перадасць УСУ яшчэ 12 САУ Caesar
12- 31.01.2023, 18:36
- 4,586

Парыж накіроўвае французскіх вайскоўцаў для трэніровак украінскіх байцоў.
Францыя перадасць Украіне 12 дадатковых САУ Caesar. Пра гэта заявіў міністр абароны Францыі Себасцьен Лекарню ў аўторак, 31 студзеня, паведамляе BFMTV.
Падчас прэс-канферэнцыі з кіраўніком Мінабароны Украіны Лекарню паведаміў, што Францыя выправіць 150 сваіх вайскоўцаў у Польшчу, дзе будзе праходзіць трэніровачны працэс байцоў УСУ.
Да лета навучанне пройдуць у агульнай колькасці 2000 украінскіх вайскоўцаў.
Раней сайт Charter97.org паведамляў, што Францыя даставіць ва Украіну лёгкія танкі AMX10-RC.