26 красавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лекарка расказала, як можна распазнаць непераноснасць глютэну

7
Беларуская лекарка расказала, як можна распазнаць непераноснасць глютэну

Ад чаго яна можа залежаць?

Як зразумець, што чалавек пакутуе ад непераноснасці глютэну, расказала дацэнтка 2-й кафедры ўнутраных хваробаў Беларускага медуніверсітэта Валянціна Курчанкова. Лекарка патлумачыла, што глютэн з'яўляецца бялком пшаніцы, якая ўсяго змяшчае 300 відаў бялку, 38 з іх уважаюцца за алергены.

Глютэн можа быць прычынай цэліякіі – аўтаімуннага, спадчыннага захворвання стрававальнага тракту. Пры цэліякіі, або глютэнавай энтэрапатыі, вызначаюцца генетычныя маркеры, з якіх лекар робіць выснову пра непераноснасць асобных харчовых складнікаў.

Існуюць групы пацыентаў з алергіяй на асобныя віды бялкоў пшаніцы, а таксама спалучэнне гэтых відаў.

– У апошняе дзесяцігоддзе вылучылі групу пацыентаў, у якіх немаліякійная адчувальнасць да глютэну, – расказала Валянціна Курчанкава.

Паводле ейных словаў, маскавацца сімптомы такога разладу могуць іншымі сімптомамі кішачніка. Можа ўтварацца ўздуцце, могуць з'яўляцца паколванні, боль, а таксама назірацца зніжэнне вагі. У такіх выпадках варта зрабіць дыферэнцыяльную дыягностыку.

Пры гэтым у медыкаў ёсць усе рэсурсы, каб даказаць глютэнавую энтэрапатыю і алергію, але гэта нялёгкі працэс. Медык раіць пачынаць дыягностыку з дзяцінства, калі дзіця худнее і скардзіцца на самаадчуванне. На непераноснасць глютэну могуць таксама паказваць, паводле ейных словаў, скурныя, эндакрынныя і неўралагічныя праявы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках