20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

МАПІД прапанаваў яшчэ партыю кватэраў у таўнхаусах ля кальцавой

10
МАПІД прапанаваў яшчэ партыю кватэраў у таўнхаусах ля кальцавой

Умовы і кошты.

У раёне Даўгінаўскага тракта ў Менску прадаўжае расці квартал панэльных таўнхаусаў. Магчыма, многія бачылі гэтыя дамы, калі ехалі па кальцавой. Цяпер тут будуецца мікрараён «Паўночны» (не блытаць з Паўночным берагам). Сёння, 13 кастрычніка, у газеце «Звязда» з'явілася праектная дэкларацыя на таўнхаусы другой чаргі. Realt.by паглядзеў на ўмовы і кошты.

У другой чарзе будаўніцтва МАПІД узводзіць тры двухпавярховыя дамы (таўнхаўсы). Першы – на 10 кватэраў, другі – на 9, трэці – на 7. Усяго ж на тэрыторыі ад МКАД да вуліцы Мікуліча да 2026 года пабудуюць больш за 20 тысячаў «квадратаў» жылля.

У плошчы ўсе кватэры ў другой чарзе будуць аднолькавымі – 109 квадратных метраў. Згодна з планаваннем, на першым паверсе тыпавой кватэры размесціцца хол, гасцёўня, кухня і санвузел, на другім паверсе – спальні і ванны пакой. Жыллё будзе здавацца без аздаблення. У дамах запраектаваная вадзяная пакватэрная сістэма ацяплення. Цеплазабеспячэнне будзе ажыццяўляцца ад газавага катла з закрытай камерай згарання.

Згодна з другой праектнай дэкларацыяй, грамадзянам, у першую чаргу шматдзетным сем'ям, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу (паводле накіраванняў адміністрацый раёнаў Менска), прапануецца 26 кватэраў.

Кошт квадратнага метра ў малапавярховых дамах складзе 3051–3071 рубель. Такім чынам, кошт кватэры ў таўнхаусе складзе блізу 332 тысячаў рублёў (блізу 100 тысячаў даляраў).

Паводле плану ўвесці дамы ў эксплуатацыю плануецца ў 2-м квартале 2024 года.

Прыём заяваў ад грамадзянаў будзе ажыццяўляцца ў офісе МАПІД (праспект Жукава, 6) з 20 кастрычніка. Для падачы заявы неабходная асабістая прысутнасць грамадзяніна, ягоны пашпарт і накіраванне адміністрацыі раёна на будаўніцтва кватэры.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».