20 кастрычнiка 2023, Пятніца, 5:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотакур'ёз: у РФ усталявалі помнік лыжніку – «мужу» статуі Алёнкі

30
Фотакур'ёз: у РФ усталявалі помнік лыжніку – «мужу» статуі Алёнкі

Расейскі каваль стварыў чарговы мем.

У Кунгуры Пермскага краю РФ жыхары неадназначна паставіліся да новага арт-аб'екта. Каля лыжнай базы «Сняжынка» напярэдадні ўсталявалі скульптуру «Лыжнік», вырабленую кавалём Антонам Кіраковым. Адны гараджане ў сацыяльных сетках просяць не ганьбіць Кунгур, а іншыя, наадварот, высока ацэньваюць працу майстра. Праз знешняе падабенства карыстальнікі таксама прапануюць ажаніць лыжніка з Алёнкай з Новаваронежа.

«Антон прафесійны каваль, які працуе з плоскасцевымі ідэямі, навошта лезці ў аб'ёмную скульптуру, ды яшчэ і постаць чалавека?! Фігура атрымалася як мінімум няправільна і абсурдна ва ўсіх мастацкіх момантах», – піша Антон Логінаў. Наталля Пярмякова выказвае меркаванне коратка: «Не ганьбіце Кунгур». А вось Таццяна Блінава наадварот дзякуе майстру за працу: «Дзякуй за ваша майстэрства, талент, за непаўторны аўтарскі стыль, а галоўнае, за яркі ўнёсак роднаму Кунгуру».

Некаторыя гараджане, убачыўшы арт-аб'ект, успомнілі помнік гераіні расейскіх казак Алёнцы, які ўстанавілі ў горадзе Новаваронеж у 2020 годзе. Скульптуру тады мясцовыя жыхары параўналі з персанажам фільма жахаў, а сама яна стала гераіняй мемаў. «Падобны да мужа Алёнкі», – піша Любоў Піхтоўнікава ў адным з паблікаў Кунгура. Такой самай думкі прытрымліваецца Кацярына Бакланава: «Дык гэта муж Алёнкі». Скульптуру Алёнкі ў Новаваронежы ў выніку дэмантавалі. Лыжнік у Кунгуры пакуль стаіць на месцы.

Прэзідэнтка Федэрацыі лыжных гонак Расеі, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Алена Вяльбе заявіла ТАСС, што ёй вельмі не спадабаўся помнік лыжніку, устаноўлены ў горадзе Кунгур Пермскага краю.

«Жах, я ўвогуле ў шоку. Мне не спадабаўся гэты помнік, гэта наогул нейкі знявечаны чалавек. Мне даслалі фатаграфію – гэта кашмар, не ведаю, што гэта за здзек. Не спадабаліся знешнасць, твар», – сказала Вяльбе.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».