16 жнiўня 2026, Нядзеля, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам прайшлі гонкі на трактарах

13
Пад Менскам прайшлі гонкі на трактарах
ФОТА: ONLINER.BY

Такога вы яшчэ не бачылі.

У суботу 14 кастрычніка ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" прайшлі экзатычныя гонкі на трактарах МТЗ. Мерапрыемства насіла назву "ТрактарШоў" і было прымеркаванае да 70-годдзя выпуску першага колавага трактара "Беларус". За першыя тры месцы арганізатар прызначыў прыз у выглядзе новых трактароў. Як гэта было – у фотарэпартажы Onlíner.

ФОТА: ONLINER.BY

Усяго ў незвычайных гонках прынялі ўдзел 16 «пілотаў»: па два з кожнай вобласці, а таксама прадстаўнікі спецыялізаваных ВНУ (з горацкай БДСГА і мінскага БДАТУ). Па-за залікам выступала ўласная каманда МТЗ.

ФОТА: ONLINER.BY

У кожным заездзе стартавала па два ўдзельнікі. Гоншчыкам давалася па дзве спробы, пасля чаго ў наступнае кола турніру праходзіла роўна палова. І так да самага фіналу, дзе перамаглі трактарысты з Горак.

ФОТА: ONLINER.BY

Арганізатары гавораць, што гэта быў пілотны праект. У планах на будучы год правесці поўнамаштабныя спаборніцтвы ўжо на спецыяльна падрыхтаваных і абсталяваных неабходнай сістэмай бяспекі машынах. Ідэя добрая, тым больш што гледачам такія спаборніцтвы відавочна спадабаліся.

ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках