8 кастрычнiка 2024, aўторак, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: NATO падтрымае Польшчу ў выпадку правакацый з боку Лукашэнкі

3
Байдэн: NATO падтрымае Польшчу ў выпадку правакацый з боку Лукашэнкі
ДЖО БАЙДЭН

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў парушэнне польскай мяжы беларускімі гелікаптэрамі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў адказнымі паводзіны Польшчы ў інцыдэнце з беларускімі гелікаптэрамі. Ён таксама пацвердзіў, што NATO падтрымае Польшчу ў выпадку правакацый з беларускага боку. Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паводле вынікаў тэлефоннай канферэнцыі, якая адбылася сёння.

«Прэзідэнт Байдэн падкрэсліў нашыя вельмі адказныя і разумныя паводзіны ў дачыненні да правакацый, з якімі мы сутыкаемся з беларускага боку. Ён вельмі дакладна згадаў пра перасячэнне мяжы беларускімі гелікаптэрамі, падкрэсліўшы, што мы паводзілі сябе вельмі адказна, у тым ліку як дзяржава-чалец Паўночнаатлантычнага альянсу. Ён падзякаваў хаўруснікам за кансультацыі ў гэтым пытанні і падкрэсліў, што мы можам быць упэўненыя ў 100% падтрымцы з боку NATO, як штаба, так і краінаў-чальцоў, у выпадку якіх-небудзь правакацый», – цытуе польскага прэзідэнта ягоная прэс-служба.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках