Лукашэнка з цяжкасцю споўз з трапа самалёта ў Гвінэі
138- 10.12.2023, 15:34
- 86,306
Відэафакт.
Як стала вядома ўчора, візіт дыктатара Лукашэнкі ў Афрыку пачаўся з Экватарыяльнай Гвінэі. Ягоны самалёт 9 снежня прызямліўся ў сталіцы краіны Малабо.
Пры гэтым лядашчы Лукашэнка з цяжкасцю спусціўся з трапа самалёта. На гэта звярнуў увагу беларускі палітолаг Зміцер Балкунец, апублікаваўшы адпаведнае відэа.
Нагадаем, што Лукашэнка дзіўна дрыжаў на саміце АДКБ у Менску. Трэмар дыктатара, які тросся, чакаючы Пуціна, трапіў у аб'ектывы камер. Гэта падагрэла інфармацыю аб сур'ёзных праблемах са здароўем Лукашэнкі.
Лекар аднаго са шпіталяў Менска, які пажадаў захаваць ананімнасць, расказаў Charter97.org, што дыктатар можа мець эсэнцыйны трэмар.