3 чэрвеня 2024, панядзелак, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стральбу ў Карлавым універсітэце ў Празе зладзіў 24-гадовы студэнт філасофскага факультэта

24
Стральбу ў Карлавым універсітэце ў Празе зладзіў 24-гадовы студэнт філасофскага факультэта

Загінулі не менш за 15 чалавек.

Стральбу ў Карлавым універсітэце ў цэнтры Прагі зладзіў студэнт. Раней яго абвясцілі ў вышук паводле падазрэння ў датычнасці да гвалтоўнай смерці ў адным з чэшскіх сёлаў, паведамляе выданне Novinky.cz.

Днём 21 снежня паліцыя Чэхіі абвясціла ў вышук 24-гадовага Давіда Козака – яго западозрылі ў датычнасці да гвалтоўнай смерці ў адным з чэшскіх сёлаў. У гэты час у Карлавым універсітэце ў цэнтры Прагі невядомы ўчыніў масавую стральбу, пасля чаго наклаў на сябе рукі.

Гэтым стралком аказаўся Давід Козак. Ён быў студэнтам філасофскага факультэта ў Карлавым універсітэце. Вядома, што ён атрымаў ступень бакалаўра гісторыі і еўрапейскіх даследаванняў, а потым атрымаў ступень магістра гісторыі – ён займаўся вывучэннем гісторыі Польшчы.

Ягоныя матывы высвятляюцца.

Нагадаем, днём 21 снежня ў Карлавым універсітэце ў выніку масавай стральбы загінулі 10 чалавек, сама меней 20 атрымалі раненні. Пазней стала вядома, што загінулых – не менш за 15.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках