Зяленскі адказаў, ці наўмысна ўдарылі па Піцеры падчас пачатку ПМЭФ
2- 3.06.2026, 22:39
- 2,100
Фота: Getty Images
Прэзідэнт Украіны назваў удары справядлівымі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не звязвае новы ўкраінскі ўдар па мэтах у Санкт-Пецярбургу з маючым адбыцца візітам расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна на эканамічны форум у гэтым горадзе. Пра гэта ўкраінскі кіраўнік распавёў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ у Кіеве.
«Шчыра кажучы, я, ну, не сачу, у мяне няма праграмкі, куды Пуцін едзе ў які дзень. Мы адказваем на ўдары па Украіне», — сказаў прэзідэнт.
Затое ён назваў удары па РФ справядлівымі, нагадаўшы, што акупанты здзейснілі масіраваную атаку па Украіне з 1 на 2 чэрвеня.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Украіна адказвае РФ выключна ўдарамі па нафтаперапрацоўчых заводах або ваенных аб’ектах.
«[Расіяне] павінны ведаць: калі яны будуць выкарыстоўваць супраць нас дроны і ракеты — мы будзем рабіць тое самае. І пытанне ў часе, калі мы зможам павялічыць масіраванасць нашых адказаў», — падсумаваў кіраўнік дзяржавы.
Уначы на 3 чэрвеня Украіна ажыццявіла новыя ўдары па РФ, у тым ліку і па Санкт-Пецярбургу, дзе ў той жа дзень пачаўся штогадовы міжнародны эканамічны форум (ПМЭФ). Удзел Пуціна ў мерапрыемстве чакаецца 5 чэрвеня.