Украінскія лётчыкі Су-27 нанеслі авіяўдар па будынку са скупчэннем акупантаў
1- 3.06.2026, 21:37
- 2,066
Дэтанацыя боепрыпасаў узмацніла выбух.
Лётчыкі Паветраных сіл Украіны на знішчальніках Су-27 нанеслі высокадакладны авіяўдар па будынку, у якім знаходзілася скупчэнне расійскай пяхоты.
Кадрамі баявых дзеянняў падзяліўся ўкраінскі лётчык у сваім Telegram-канале «Соняшник».
Паводле яго слоў, для паражэння мэты былі выкарыстаныя кіруемыя авіябомбы GBU, прызначаныя для высокадакладнага знішчэння наземных аб’ектаў на значнай адлегласці.
Таксама адзначаецца, што ўнутры аб’екта знаходзіліся боепрыпасы і іншая ваенная маёмасць праціўніка, што справакавала наступную дэтанацыю і істотна ўзмацніла выбух і разбурэнні пасля авіяўдару.