Трамп прыме ўдзел у саміце НАТА
- 4.06.2026, 1:26
Ён адбудзецца ў ліпені ў Турцыі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе прыняць удзел у наступным саміце НАТА ў Турцыі. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.
«Сам прэзідэнт прыме ўдзел у наступнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў НАТА, дзе ўсе гэтыя моманты будуць дакладна выкладзеныя», — сказаў ён.
36-ы саміт НАТА адбудзецца 7–8 ліпеня ў прэзідэнцкім комплексе Бештэпе ў сталіцы Турцыі Анкары.