12 чэрвеня 2026, Пятніца, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA паказала, чым будзе займацца ў 2024 годзе

2
NASA паказала, чым будзе займацца ў 2024 годзе

У планах – высадка на Месяц, палёт да спадарожніка Юпітэра і многае іншае.

Амерыканскае касмічнае агенцтва NASA апублікавала відэаанонс місій, якія плануе рэалізаваць у 2024 годзе.

Сярод запланаванага – высадка навукоўцаў на Месяц, дэманстрацыя бясшумнага звышгукавога самалёта X-59 QueSST, запуск двух новых спадарожнікаў для вывучэння клімату Зямлі, а таксама палёт да Еўропы – аднаго з ледзяных спадарожнікаў Юпітэра.

«Гэта новая эра ў даследаванні космасу. Так шмат трэба вывучыць. Амерыканскія кампаніі ўжо хутка ўпершыню ў гісторыі размесцяць на Месяцы станцыю для правядзення навуковых даследаванняў», – каментуе адміністратар NASA Біл Нэльсан, маючы на ўвазе станцыю Gateway.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках