12 чэрвеня 2026, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляжны «Мінск» выйшаў у паўфінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў

Пляжны «Мінск» выйшаў у паўфінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў

Беларускі клуб разграміў італьянскі «Экорыс Віарэджа».

Беларускі пляжны футбольны клуб «Мінск» працягвае пераможнае шэсце на Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў, паведамляе «Точка» .

У пятніцу, 12 чэрвеня, мінчане ўпэўнена пераадолелі бар'ер 1/4 фіналу, абыграўшы італьянскі «Экорыс Віарэджа» з лікам 4:1.

Наша каманда пакуль ідзе па турнірнай дыстанцыі без страт. У паўфінале «Мінск» сустрэнецца з пераможцам супрацьстаяння паміж італьянскай «Лэнэрджы Піза» і партугальскім клубам «О Сотау».

У іншай паўфінальнай пары пуцёўку ў фінал разыгрываюць швейцарскі «54» і ізраільскі «Фальфала Кфар-Касем».

Дарэчы, беларускія клубы трымаюць высокую планку на еўрапейскай арэне — на леташнім турніры бронзавыя ўзнагароды заваяў магілёўскі ЦОР.

Пляжны футбольны клуб «Мінск» трапіў у эўракубкі, заваяваўшы залатыя медалі чэмпіянату Беларусі — 2025.

У складзе клуба выступае цэлая плеяда гульцоў нашай зборнай. Сярод іх — найлепшы брамнік свету Міхаіл Аўгустаў і найлепшы бамбардзір у гісторыі нацыянальнай каманды Ігар Брыштэль.

Усяго ж у шэрагах мінчан гуляюць адразу сем уладальнікаў срэбных медалёў мінулага мундыялю.

Цікава, што пляжны «Мінск» існуе з 2024 года і не мае сувязі з аднайменным футбольным клубам.

Акрамя таго, сталічная каманда перапыніла гегемонію магілёўскага ЦОРа, які браў золата чэмпіянату пяць разоў запар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках