У Беларусі для людзей пенсійнага ўзросту з'явіліся новыя змены
1- 28.07.2026, 15:11
- 3,752
Пастанова ўступіць у сілу з 29 ліпеня.
Урад уносіць змены, якія закранаюць беларусаў пенсійнага ўзросту, а таксама людзей з інваліднасцю I групы. У Мінпрацы расказалі падрабязнасці пра гэтыя навацыі.
«Актуалізаваны парадак прызначэння дапамогі па доглядзе за інвалідам I групы або асобай старэйшай за 80 гадоў», — паведамляюць у ведамстве.
Так, бацькі і апекуны пенсійнага ўзросту змогуць працягваць атрымліваць дапамогу па доглядзе пасля таго, як іх дзіця-інвалід дасягне 18 гадоў і яму ўсталююць інваліднасць з дзяцінства I групы.
Нагадаем, жанчыны ў Беларусі цяпер выходзяць на заслужаны адпачынак у 58 гадоў, а мужчыны — у 63 гады.
Наваўвядзенні па некаторых дапамогах
«Прадугледжваецца выплата дапамогі па доглядзе за перыяд знаходжання грамадзяніна, які мае патрэбу ў пастаянным доглядзе, на стацыянарным лячэнні ў выпадку, калі атрымальнік дапамогі ажыццяўляе догляд за ім у гэтай арганізацыі аховы здароўя, — паведамляе Мінпрацы. — Факт ажыццяўлення дадатковага догляду пацвярджаецца выпіскай з медыцынскіх дакументаў, выдадзенай арганізацыяй аховы здароўя».
Яшчэ адна навацыя датычыцца сітуацый, калі часовы догляд прыпыняецца па асабістых абставінах — дапамога ў такім выпадку выплачвацца не будзе, але ў будучыні не давядзецца паўторна звяртацца па прызначэнне гэтых выплат і збіраць для гэтага новы пакет дакументаў.
«Аднак часовае прыпыненне догляду ўзгадняецца з асобай, якая атрымлівае гэты догляд (інвалідам I групы, пажылым 80 гадоў і старэй), альбо яе законным прадстаўніком, — удакладняюць у Мінпрацы. — Для рэалізацыі гэтага права неабходна падаць адпаведную заяву ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, якое выплачвае дапамогу па доглядзе».
Пастанова ўрада ўступіць у сілу з 29 ліпеня гэтага года.