17 жнiўня 2026, панядзелак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кірбі: Кітаю час зрабіць выбар з нагоды свайго стаўлення да вайны ва Украіне

6
Кірбі: Кітаю час зрабіць выбар з нагоды свайго стаўлення да вайны ва Украіне

Пуцін «увіваецца» за Сі Цзіньпінам, бо ніхто яго не падтрымлівае.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін «адчайна мае патрэбу ў дапамозе», таму што экспартныя абмежаванні і санкцыі нанеслі страты абароннаму комплексу. Такое меркаванне выказаў каардынатар стратэгічнай камунікацыі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі ў інтэрв'ю «Голасу Амерыкі», апублікаваным 10 лютага.

«Пуцін ізаляваны, ён зрабіў сваю краіну яшчэ большым ізгоем, чым яна ўжо была пасля таго, як яны ўпершыню ўварваліся ва Украіну ў 2014 годзе», – сказаў Кірбі.

Ён адзначыў, што ў Расеі праблемы з пастаўкай мікраэлектронікі для крылатых ракетаў, таму Пуцін звяртаецца да Ірана па беспілотнікі, а да Паўночнай Карэі – па боепрыпасы.

«Гэта чалавек, у якога не так шмат сяброў у свеце. Ніхто не падтрымлівае яго ў гэтай жорсткай несправакаванай вайне, таму ён так доўга ўвіваецца за прэзідэнтам Кітая Сі Цзіньпінам», – дадаў Кірбі.

У канцы мінулага года Пуцін правёў перамовы праз відэасувязь са старшынёй Кітая Сі Цзіньпінам і запрасіў яго ў Маскву вясной 2023 года. Кірбі спыталі пра ягонае стаўленне да такой паездкі.

Кірбі адказаў, што Кітаю час зрабіць выбар з нагоды свайго стаўлення да вайны ва Украіне так, як «гэта зрабіла большая частка свету».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках