17 жнiўня 2026, панядзелак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка моцна спалохаўся

3
Лукашэнка моцна спалохаўся
Фота: Reuters

Ваяўнічая рыторыка хутка выпарылася.

Лукашэнка в чарговы раз паспрабаваў прадставіць свой рэжым як бок, які нібыта не датычны да расійскай агрэсіі супраць Украіны. Лукашэнка пры гэтым успомніў час да пачатку вялікай вайны, калі, па яго словах, украінцы прыязджалі ў Беларусь збіраць ягады.

«Прыязджайце. Мы ніякія не агрэсары», — заявіў дыктатар 15 жніўня.

Украінскія каментатары адзначаюць страх Лукашэнкі і заклікаюць не забываць пра яго злачынствы.

«Лукашэнка распавядае пра «нашых людзях» ва Украіне і пра тое, што Беларусь не агрэсар. Нагадаю, што з-за рэжыму Лукашэнкі расійскія войскі ўварваліся ў Кіеўскую вобласць. З-за рэжыму Лукашэнкі адбыліся трагедыі ў Бучы, Гастомелі і Барадзянцы. Менавіта з-за яго «шахеды» амаль кожны дзень лятаюць над Кіеўскай вобласцю», — напісаў украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка.

Многія ўспамінаюць, што яшчэ 6 лютага 2022 года ў інтэрв’ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву Лукашэнка сказаў, што «Кіеў не будзе ваяваць з Мінскам, бо гэтая вайна працягнецца максімум тры-чатыры дні». Праз чатыры гады, 15 чэрвеня 2026 года, дыктатар заяўляў, што «Беларусь у ўкраінскіх вайскоўцаў як на далоні». Ваяўнічая рыторыка выпарылася пасля поспехаў ЗСУ на фронце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках