26 красавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўпершыню канфіскавалі актывы алігарха з РФ на карысць Украіны

4
ЗША ўпершыню канфіскавалі актывы алігарха з РФ на карысць Украіны

У 2014 годзе ён падрыхтаваў Гіркіна для распальвання вайны на Данбасе.

Амерыканскі суд упершыню прыняў пастанову аб канфіскацыі актываў расейскага алігарха на карысць Украіны. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва Reuters.

Гаворка ідзе пра 5,4 мільёна даляраў, якія належалі расейскаму алігарху Канстанціну Малафееву, які знаходзіцца пад санкцыямі. 2 лютага акруговы суддзя ЗША Пол Гардэфе ў федэральным судзе Манхэтэна дазволіў пракуратуры канфіскаваць гэтыя актывы.

Выданне нагадвае, што яшчэ летась Міністэрства юстыцыі ЗША стварыла працоўную групу, якая мэтанакіравана займаецца пытаннямі канфіскацыі актываў, якія належаць асяроддзю Пуціна.

Таксама ў канцы мінулага года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон, які дазваляе накіроўваць канфіскаваныя ў расейцаў актывы на дапамогу для Украіны.

Адзначаецца, што Канстанцін Малафееў з'яўляецца адным з віноўнікаў вайны ва Украіне. Менавіта ён прафінансаваў групоўку расейскага дыверсанта Ігара Гіркіна-Стралкова, якая ўварвалася на Данбас вясной 2014 года і развязала паўнацэнныя баявыя дзеянні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках