27 красавiка 2024, Субота, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Лукашэнка лісліва вымольвае ў прэзідэнта ААЭ «запасны аэрадром»

53
Фотафакт: Лукашэнка лісліва вымольвае ў прэзідэнта ААЭ «запасны аэрадром»

Дыктатар сур'ёзна рыхтуецца да ўцёкаў з Беларусі?

Пасля візіту ў Зімбабвэ Лукашэнка нечакана зноў паляцеў у Абу-Дабі, дзе ў канцы студзеня ўжо правёў пяць дзён.

Пазней стала вядома і прычына, праз якую Аляксандр Лукашэнка змяніў свае планы. Высвятляецца, яго пагадзіўся прыняць прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед Бен Заід аль-Нахаян.

Звяртае на сябе ўвагу ліслівы выраз твару і адданы погляд, якім Лукашэнка глядзіць на арабскага шэйха. Некаторыя экспэрты не выключаюць, што беларускі дыктатар лётаў у ААЭ у пошуках запаснога аэрадрома на выпадак уцёкаў з Беларусі.

Як паведамляў сайт Charter97.org, з'явілася інфармацыя аб тым, што Лукашэнка атрымаў сігнал, што актывы ягонай «сям'і» ў ААЭ знаходзяцца пад пагрозай.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках