26 красавiка 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Крыванос раскрыў задуму камандавання РФ на ўсходнім кірунку

Генерал Крыванос раскрыў задуму камандавання РФ на ўсходнім кірунку

Новы напад запланаваны з тэрыторыі трох абласцей.

Генерал Узброеных сіл Украіны, былы першы намеснік камандзіра Сіламі спецыяльных аперацый УС Украіны Сяргей Крыванос раскрыў задуму РФ, якая складаецца ў тым, каб з тэрыторый Белгарадскай, Варонежскай і Курскай абласцей, абыходзячы і блакуючы Харкаў, здзейсніць наступ у кірунку Паўлаграда і паралельна з такім жа кірункам з боку Запарожжа таксама атакаваць Паўлаград.

Пра гэта вайсковы экспэрт распавёў у інтэрв'ю Анастасіі Фёдар для YouTube-канала «Фабрыка навін».

Генерал патлумачыў, што такім чынам вораг хоча стварыць перадумовы для атачэння групоўкі УСУ на Усходнім фронце. «Вораг можа гэта зрабіць, калі ўсё ў яго складзецца. Але калі мы апярэдзім яго і не будзем чакаць, пакуль ён усё гэта ажыццявіць, то ў нас дастаткова вялікія шанцы ўтрымаць свае пазіцыі і захаваць украінскую зямлю», - выказаў сваё меркаванне Крыванос.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках