26 красавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя 20 чалавек: сталі вядомыя падрабязнасці «хапуна» ў Фаніпалі

5
Затрыманыя 20 чалавек: сталі вядомыя падрабязнасці «хапуна» ў Фаніпалі

Лукашысты прывезлі ў РАУС нават дзяўчыну з немаўляткам.

Амаль 20 чалавек былі затрыманыя падчас студзеньскай аблавы ў Фаніпалі Дзяржынскага раёна Менскай вобласці. Пра гэта паведаміў 4 лютага праваабарончы цэнтр «Вясна».

У жніўні 2022 года сілавікі распачалі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 342 за актыўны ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Фаніпалі. Колькасць фігурантаў гэтага расследавання ўжо ідзе на дзясяткі, адзначаюць у «Вясне». Першаму затрыманаму ўжо абвясцілі прысуд - два гады калоніі. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі «хатнюю хімію».

«Перыядычна супрацоўнікі ГУБАЗіК праводзяць у Фаніпалі «хапуны». Апошні з іх прайшоў 24 студзеня - затрымалі амаль 20 чалавек», - піша «Вясна».

Сярод затрыманых была жонка палітвязня Ігара Таццяна Пастухова, а таксама Таццяна Залатар, Мікалай і Наталля Губіны, Максім Самброс, Ладарыя Кузняцова.

Супраць іх ужо распачалі крымінальныя справы. У дачыненні да жанчын абралі меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі, іх вызвалілі з падпіскамі аб нявыездзе, паручальніцтвамі, пад заклад.

«Адну дзяўчыну затрымалі з немаўляткам. Трэба сказаць, што чалавечы ў нас ГУБАЗіК - не кінулі немаўля адно дома, а прывезлі з маці ў Дзяржынскі РАУС», - распавялі «Вясне» фаніпальцы.

Частку затрыманых адвезлі адразу ў ІЧУ на Акрэсціна, а частку пакінулі ў ІЧУ Дзяржынскага РАУС.

Раней праваабаронцы паведамлялі, што ўдзельнікаў пратэстаў жніўня 2020 г. ідэнтыфікуюць па відэа, якое зафіксавала мітынг. На запіс патрапілі больш за 600 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках