26 красавiка 2024, Пятніца, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія датацыі сем'ям на ацяпленне амаль роўныя беларускім пенсіям

Літоўскія датацыі сем'ям на ацяпленне амаль роўныя беларускім пенсіям

Летась кампенсацыі атрымлівалі 17% хатніх гаспадарак.

У 2022 годзе ў Літве кампенсацыі выдаткаў на ацяпленне і ваду атрымлівалі 17 адсоткаў усіх хатніх гаспадарак краіны, паведамляе delfi.lt са спасылкай на міністра сацыяльнай абароны і працы Літвы Моніку Навіцкене.

На кампенсацыю маюць права ўсе людзі з невысокімі даходамі. Калі чалавек жыве адзін, то права на датацыю ён мае, калі яго даход меншы за 357 еўраў на месяц. Калі не адзін - то пры даходах ад 258 еўраў на чалавека.

Адзначым, што сярэдняя пенсія ў Літве на сёння складае 542 еўры (блізу 1560 беларускіх рублёў).

У 2022 годзе сярэдняя сума кампенсацыі выдаткаў на ацяпленне жылля на аднаго чалавека за месяц у Літве складала 152 еўры (блізу 440 беларускіх рублёў), калі чалавек жыве ў сваім доме або ў доме без цэнтральнага ацяплення і 42 еўры — калі ў доме з цэнтральным ацяпленнем.

Такім чынам малазабяспечаныя людзі аказваюцца дадаткова абароненымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках