3 траўня 2024, Пятніца, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта маштабны ўдар, цяжкавікі пацерпяць больш за ўсё»

15
«Гэта маштабны ўдар, цяжкавікі пацерпяць больш за ўсё»

Як паўплывае на Гарадзенскую вобласць закрыццё памежнага пераходу ў «Баброўніках».

Польскі пункт пропуску «Баброўнікі» прыпыняе сваю працу з 10 лютага.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.

«Праз важныя інтарэсы дзяржаўнай бяспекі я пастанавіў прыпыніць да далейшага апавяшчэння з 10 лютага гэтага года з 12:00 рух на польска-беларускім памежным пераходзе ў Баброўніках», — сказаў ён.

Такім чынам Польшча адрэагавала на прысуд журналісту і аднаму з лідараў Саюза палякаў у Беларусі Анджэю Пачобуту. Лукашысты прысудзілі яму восем гадоў калоніі.

Сайт Charter97.org папрасіў жыхара Гародні, які часта ездзіў у Польшчу праз «Баброўнікі», пракаментаваць закрыццё пераходу.

«Закрыццё пункта пропуску - гэта знішчэнне і чаўнакоў, і бізнэсу ІП. У апошнія месяцы чэргі на мяжы і так дасягалі 27 кіламетраў. Праз закрыццё пункта пропуску «Брузгі», нагрузка на «Баброўнікі» была вельмі высокай.

Туды паехалі ўсе: і гарадзенскія, і менскія. Паралельна вырасла нагрузка і на берасцейскім кірунку. Цяпер жа чэргі на «Варшаўскім мосце» павялічацца ў некалькі разоў.

Натуральна, гэта ўдар па возніках. Маршрутчыкам, якія вазілі людзей «на закупы», давядзецца або закрывацца, або вазіць людзей праз Берасце.

Цяжкавікі пацерпяць больш за ўсё. Нягледзячы на тое, што застаецца пункт пропуску «Казловічы», менавіта ў «Баброўніках» была дазволеная перачэпка, у той час як дапушчальныя маршруты ад пункта пропуску «Казловічы» дыктуюць накіроўвацца для выканання грузавых аперацый да складоў часовага захоўвання, дзе магчымая толькі перагрузка, а таксама ў пункты мытнага афармлення, дзе перачэпка выконваецца з абмежаваннямі.

Безумоўна, гэта маштабны ўдар па бізнэсу чаўнакоў. Узаемавыгаднае становішча дапамагала і жыхарам Гародні паехаць на закупы выгаднымі коштамі, і прыносіла прыбытак ІП, якія ўвозілі тавары. Цяпер мала хто захоча стаяць у чарзе і дадаваць да маршруту дадатковыя чатыры гадзіны дарогі да Берасця», - распавёў жыхар Гародні сайту Charter97.org.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках