22 траўня 2024, Серада, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне будуць баставаць працаўнікі аэрапортаў

У Нямеччыне будуць баставаць працаўнікі аэрапортаў

У некалькіх аэрапортах скасавалі сотні авіярэйсаў.

У панядзелак дзясяткам тысяч авіяпадарожнікаў зноў давядзецца рыхтавацца да значных затрымак і скасавання рэйсаў у некалькіх аэрапортах Нямеччыны.

Пра гэта паведамляе Spiegel.

Аэрапорты Гамбурга, Гановера, Брэмена і сталічны аэрапорт Бэрлін - Брандэнбург BER будуць баставаць цэлы дзень на пастанову прафзвязу Ver.di. Гэта таксама павінна паўплываць на іншыя аэрапорты.

Прафзвяз заклікаў ахоўнікаў і іншых работнікаў пачаць забастоўку. Чакаецца павелічэнне часу чакання і нават скасаванне рэйсаў, заявілі ў Ver.di на выходных.

Паводле звестак асацыяцыі аэрапортаў ADV, цяпер скасаваны 351 рэйс. Непасрэдна пацярпелі 45000 пасажыраў. Чакаецца, што агулам пацерпяць амаль 100 000 пасажыраў, бо рэйсы з іншых аэрапортаў таксама будуць скасаваныя. Асацыяцыя раскрытыкавала тое, што падарожнікі зноў стануць пешкай у працоўным канфлікце, і паскардзілася на тое, што абвестка была зробленая за кароткі тэрмін. Пасажыры наўрад ці будуць мець магчымасць шукаць альтэрнатывы.

Са слоў прафзвязу, прычынай забастоўкі з'яўляюцца няўдалыя калектыўныя перамовы ў аплаце работнікам службы авіяцыйнай бяспекі за працу ў нязручны час. Але перамовы што да працаўнікоў службаў наземнага абслугоўвання і працаўнікоў дзяржаўнага сектара на федэральным і мясцовым узроўнях таксама мелі сваю ролю. Ver.di кажа, што вядзе перамовы з Федэральнай асацыяцыяй кампаній у авіяцыйнай бяспецы (BDLS) на працягу многіх гадоў. Сума даплат не падвышалася з 2006 года, а размовы аб яе павелічэнні вядуцца з 2013 года. Працадаўцы яшчэ не падалі прапановы.

Папераджальныя забастоўкі ў аэрапортах могуць быць толькі прэлюдыяй да далейшага спынення працы ў іншых галінах транспартнага сектара. Чыгуначны і транспартны прафзвяз EVG зараз вядзе перамовы з Deutsche Bahn і 50 іншымі чыгуначнымі кампаніямі аб новых калектыўных дамовах. Да 23 сакавіка ён сустрэнецца з кожнай з гэтых кампаній прынамсі адзін раз. Пасля гэтага будзе складзены баланс і прынятая пастанова аб далейшых захадах, паведаміў на выходных прадстаўнік EVG.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках