Украінскі баец знішчыў два дроны расейцаў за пяць хвілін
4- 20.03.2023, 17:47
- 7,934

Яму спатрэбіўся толькі аўтамат.
Баец Луганскай тэрабароны збіў два расейскія дроны за 5 хвілін. Для таго, каб знішчыць два варожыя выведвальныя БПЛА, яму спатрэбіўся толькі аўтамат.
Пра гэта паведамляе Луганская АВА ў Telegram.
21-гадовы баец Луганскай асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны з пазыўным «Бусінка» распавёў, як ён за 5 хвілін збіў з аўтамата два варожыя выведвальныя дроны.
«Калі яны лётаюць нізка, іх збіць проста. Галоўнае, ведаць, як прыстрэленая ваша зброя», - упэўнены абаронца.