26 красавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын папярэдзіў Шайгу аб пагрозе атачэння ПВК «Вагнер» пад Бахмутам

8
Прыгожын папярэдзіў Шайгу аб пагрозе атачэння ПВК «Вагнер» пад Бахмутам

Заснавальнік ПВК «Вагнер» заявіў аб падрыхтоўцы наступу ўкраінскага войска.

Заснавальнік ПВК "Вагнер" Яўгеній Прыгожын папярэдзіў міністра абароны РФ Сяргея Шайгу аб падрыхтоўцы наступу ўкраінскага войска пад Бахмутам. Ён зрабіў справаздачу, што ягоныя найміты захапілі 70% тэрыторыі места, але без вонкавай падтрымкі іх могуць атачыць. Копію ліста выклала прэсавая служба Прыгожына.

«Паводле наяўнай інфармацыі ў канцы сакавіка - пачатку красавіка супраціўнік плануе пачаць шырокамаштабны наступ і нанесці флангавыя рассякальныя ўдары з мэтай адцяць падраздзяленні ПВК "Вагнер" ад асноўных сіл УС РФ", - зазначае бізнэсовец.

ПВК «Вагнер» дзейнічае ля Бахмута, дзе цяпер ідуць найбольш цяжкія баі.

«Трэба сканцэнтравацца і чакаць удараў з боку супраціўніка, і быць гатовымі адбіць гэтыя ўдары. Я думаю, што часу на падрыхтоўку мы маем яшчэ пару тыдняў. А потым, калі мы гэтага не зробім, як кажуць, будзе позна піць „Баржомі“», — напісаў напярэдадні ў сваім канале Прыгожын.

Даўней Прыгожын неаднаразова крытыкаваў дзеянні камандавання расейскага войска. Так, ён скардзіўся, што ягоныя сілы не атрымліваюць баявыя прыпасы ў патрэбнай колькасці.

Адначасова з падрыхтоўкай украінскага наступу растаюць шанцы расейскіх войскаў на паспяховыя атакі. Амэрыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) адзначае, што расейскі наступ дасягнуў пікавага моманту без якіх-небудзь важкіх вынікаў. «Працяглыя расейскія наступальныя аперацыі ўздоўж лініі Сватава-Краменная, вакол Бахмута, а таксама на франтах Аўдзееўка-Данецк і Вуглядар не змаглі прынесці больш чым нязначныя тактычныя поспехі», - гаворыцца ў штодзённай справаздачы ISW. Пры гэтым, падкрэсліваюць даследчыкі, наступ УС РФ скончыцца незалежна ад таго, возьме расейскае войска Бахмут або не. Наступальныя аперацыі Масквы на Купянскім, Сватаўскім і Крамянным кірунках у Луганскай вобласці «таксама не прыносяць значных поспехаў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках