26 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ дронамі знішчыла расейскія БМП і БТР

1
СБУ дронамі знішчыла расейскія БМП і БТР

Відэа.

Украінскія спецвайскоўцы выкарыстоўвалі дроны і атакавалі расейскія БТР і БМП, у выніку чаго варожая тэхніка была знішчаная разам з акупантамі.

Аб гэтым паведамляе Служба бяспекі Украіны.

«Расейцы гінуць ад удараў спецвайскоўцаў СБУ, нават уцякаючы з пазіцый на панцырнай тэхніцы. Яшчэ два свежыя прыклады работы FPV-дронаў з кумулятыўнымі набоямі», - гаворыцца ў паведамленні.

На першым відэа расейскі БТР вяртаўся з пазіцыі з пяхотай на панцыры. Але ў рухавік прыляцеў украінскі дрон - ён застаўся дагараць на месцы трапляння з рэшткамі акупантаў.

«Такі ж лёс напаткаў і расейскую БМП, якая таксама ажыццяўляла перасоўванне пяхоты. Вынік - дырэктыўнае траплянне дрона-камікадзэ і абнаўленне штодзённага спісу знішчанай варожай тэхнікі», - дадалі ў СБУ.

Віцебскіх дэсантнікаў адпраўляюць у лясы

Дэсантнікі адпрацуюць страляніну з аўтаматаў і гранатамётаў.

У Беларусі анансаванае брыгаднае тактычнае вучэнне, у якім з 20 сакавіка ўдзельнічае 103-я Віцебская асобная гвардыйная паветрана-дэсантная брыгада. "Падчас вучэнняў адпрацоўваюцца пытанні перасоўвання падраздзяленняў паміж паселішчамі, размяшчэння на мясцовасці ў лясных масівах", – паведамляе Мінабароны.

Падраздзяленні брыгады "будуць выконваць тактычныя дзеянні", у тым ліку выкарыстанне беспілотнікаў. Дэсантнікі адпрацуюць страляніну з аўтаматаў і гранатамётаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках