26 красавiка 2024, Пятніца, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі акупант паскардзіўся на свайго сына-фашыста, якога могуць выгнаць са школы

8
Расейскі акупант паскардзіўся на свайго сына-фашыста, якога могуць выгнаць са школы

Перахоп.

Расейскі вайсковец, які зараз знаходзіцца ў Славянскім раёне, размаўляў з сынам. Той у школе разам з сябрамі пасля ўрокаў крычаў «Хайль, Гітлер».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на старонку ГУР МА Украіны.

Пагаварыць кафіра з сынам папрасіла ягоная настаўніца. Расеец дамовіўся з жонкай, каб тая ўключыла дзецям расейскі прапагандысцкі фільм «Вызваленне» аб Другой сусветнай вайне.

«Ён сёння першы ў спісах у школе прапагандаваў фашызм: крычаў «Хайль Гітлер», выходзіў з класа з паднятай рукой», - распавяла ягоная жонка.

Акрамя гэтага, расеец паскардзіўся на камандаванне, якое праводзіць ператрус пасылак. З іх вымаюць алкагольныя напоі і выліваюць вадкасць. Таксама падраздзяленне акупанта каля тыдня не магло забяспечыць пітной вадой.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках