26 красавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Швэцыі прагаласаваў за сяброўства краіны ў NATO

5
Парламент Швэцыі прагаласаваў за сяброўства краіны ў NATO

Швэдскія СМІ называюць пастанову «гістарычнай».

Парламент Швэцыі 22 сакавіка прагаласаваў за ўступленне краіны ў NATO. Аб гэтым пішуць швэдскія СМІ, прынамсі, Aftonbladet і SVT.

269 дэпутатаў выступілі за далучэнне краіны да Альянсу, супраць былі 37.

Швэдскія СМІ называюць пастанову «гістарычнай».

Для таго, каб Швэцыя стала чальцом NATO, яшчэ Турцыя і Вугоршчына павінны ратыфікаваць яе заяўку. Усе астатнія 28 з 30 краін-хаўрусніц ужо зрабілі гэта.

Прэм'ер-міністр Швэцыі Ульф Крыстэрсан 14 сакавіка заяўляў, што Швэцыя ўступіць у Альянс пазней, чым Фінляндыя. З яго слоў, пастанова аб уступленні Швэцыі ў NATO знаходзіцца ў руках Турцыі.

Перамоўнік з боку Швэцыі па ўступленні ў NATO Оскар Стэнстрэм распавёў, што ў яго былі «канфідэнцыйныя перамовы» з Турцыяй, але ў Анкары ўсё яшчэ мяркуюць, што Швэцыі трэба пераадолець пэўны шлях для выканання пагаднення, падпісанага ў Мадрыдзе летась.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан абяцаў, што Будапешт ратыфікуе заяўкі Швэцыі і Фінляндыі аб чаленстве ў NATO ў пачатку 2023 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках