27 красавiка 2024, Субота, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны экспэрт назваў Мядзведзева «глыбока хворым чалавекам»

6
Ваенны экспэрт назваў Мядзведзева «глыбока хворым чалавекам»
ДЗМІТРЫ МЯДЗВЕДЗЕЎ

Фантастычныя заявы экс-прэзідэнта РФ высмеяў і дыверсант Гіркін-Стралкоў.

Ваенны аналітык Павел Лузін высмеяў заяву намесніка старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева, які паабяцаў 1,5 тысяч сучасных танкаў на год ад расейскага ваенна-прамысловага комплексу.

У каментары The Insider экспэрт назваў фантастыкай агучаныя Мядзведзевым лічбы і паведаміў, што Расея на год мадэрнізуе 150-180 вырабленых раней танкаў (гаворка ідзе аб мадэлях Т-72, Т-80 і Т-90), а аб'ёмы вытворчасці новых танкаў «Т- 90» вылічаюцца ўсяго 20-30 адзінкамі.

«Навошта факусавацца на словах глыбока хворага чалавека?» - заявіў суразмоўца і дадаў, што нават СССР было не пад сілу вырабіць 1,5 тысяч танкаў на год.

Заяву Мядзведзева высмеяў і расейскі дыверсант Ігар Гіркін (Стралкоў), а заадно раскрытыкаваў і вайсковае кіраўніцтва РФ.

«Я горача веру Дзмітрыю Анатольевічу! Мала каму больш веру ў нашай дзяржаве, чым яму! (Больш веру толькі Фанернаму Маршалу Шайгу і Уладару Арыёна Рагозіну). Але ўсё ж для таго, каб гэтая навіна гучала яшчэ больш дакладна, трэба было дадаць усяго адно слова. Вось так: «...1,5 тыс. штук «Армат» зробім». Вось у такое паверу безумоўна, радасна, безумоўна... Ну, ці яшчэ калі Дзмітрый Анатольевіч удакладніць, што танкі будуць пластмасавыя, маленькія, цацачныя ці па школах правядуць конкурс на склейку папяровых танкаў... Хоць тады замала нешта - усяго 1,5 тысячы», - напісаў ён у сваіх сацсетках.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках