26 красавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны кіроўца знёс паравоз у Баранавічах

4
П'яны кіроўца знёс паравоз у Баранавічах

Медагляд паказаў у парушальніка 1,5 праміле алкаголю.

ДТЗ здарылася позна ўвечары ў нядзелю. На Савецкім праспекце ў Баранавічах 22-гадовы кіроўца Audi не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль вылецеў з праезнай часткі, дзе знёс дэкаратыўную скульптуру паравоза.

У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў сур'ёзныя механічныя пашкоджанні, таксама пашкоджана дарожнае пакрыццё, ходнік, пастамент. Кіроўца быў п'яны. Медагляд паказаў у яго 1,5 праміле алкаголю, паведаміла УДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках