26 красавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўсё ж абмяжуе выдачу візаў і ДНЖ беларусам

9
Літва ўсё ж абмяжуе выдачу візаў і ДНЖ беларусам

Але будуць і выняткі.

Дэпутаты літоўскага Сейма змякчылі да другога чытання закон аб візавых абмежаваннях для грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе delfi.lt.

Напрыклад, абмежаванні на выдачу дазволаў на жыхарства беларусам адкладзеныя да 1 ліпеня 2023 года. Аўтар прапановы Ёнас Яруціс патлумачыў гэта патрэбамі бізнэсу: «У Літве больш за 50% кіроўцаў-дальнабойнікаў - грамадзяне Беларусі. Некаторыя, іх больш за тысячу, стаяць у чарзе на курсы, якія дазваляюць працаваць у ЕЗ і ў Літве кіроўцамі. Гэта было б сур'ёзнай праблемай і цяжарам для літоўскага транспартнага сектара, якому і без таго бракуе кіроўцаў», - заявіў дэпутат.

Таксама выняткі зробленыя ў раздзеле аб забароне на атрыманне літоўскага грамадзянства беларусамі і расейцамі. Атрымаць грамадзянства зможа чалавек, які адпавядае патрабаванням закона аб натуралізацыі (пражыў у Літве 10 гадоў, здаў іспыт па літоўскай мове і інш.) і не ўяўляе пагрозы для нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку.

Другое галасаванне наконт законапраекту ў Сейме было прызначанае на 30 сакавіка. Але цяпер гэты пункт выкрасляць з парадку дня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках