26 красавiка 2024, Пятніца, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страта прытомнасці, істэрыкі і страх перад УСУ: што адбываецца на расейскіх прапагандысцкіх шоў

3
Страта прытомнасці, істэрыкі і страх перад УСУ: што адбываецца на расейскіх прапагандысцкіх шоў

Патрыятычны чад змяніўся дэпрэсіяй.

Расейскія прапагандысты не хаваюць расчаравання пасля ваенных няўдач ва Украіне. Рупары Крамля ладзяць істэрыкі ў жывым эфіры і выказваюць крытыку на адрас камандавання акупацыйнага войска.

Сайт Charter97.org паглядзеў, як апошнім часам сябе паводзяць крамлёўскія прапагандысты.

У жывым эфіры расейскага ток-шоў прапагандыст Уладзімір Салаўёў накінуўся з абразамі на калабаранта, былога сябра «Партыі рэгіёнаў» Алега Царова. Апошні дазволіў сабе крытыку ў дачыненні да расейскіх уладаў.

На адное з прапагандысцкіх шоў у Салаўёва запрошаны экспэрт страціў прытомнасць проста падчас эфіру.

У сетцы з іроніяй адрэагавалі на інцыдэнт і мяркуюць, што мужчына не вытрымаў «перадазіроўкі» хлусні.

Яшчэ адно шоў ледзь не скончылася бойкай. Экспэрты ў патрыятычным чадзе пачалі спрачацца, колькі гадоў налічвае «расейская гісторыя».

Адыёзная прапагандыстка Вольга Скабеева засмучаным голасам заявіла, што расейская тактыка ракетных удараў па мірнай інфраструктуры зазнала няўдачу.

Кіраўніца расейскага прапагандысцкага холдынгу Russia Today Маргарыта Сіманьян паўтарыла фразу аб «перамозе над Украінай за тры дні», якая стала мэмам.

Прапагандыстка заявіла, што РФ нібыта перамагла Украіну, калі зайшла ў Гастомель, а цяпер «перамагае NАТО».

Галоўная рэдактарка RT захацела «сумленных рэферэндумаў» на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны.

Пра гэта яна расказала на ток-шоў на прапагандысцкім тэлеканале ТВЦ.

«Напрыклад: праводзіцца «рэферэндум», замарожваюцца баявыя дзеянні, спыняюцца ў тым пункце, у якім яны ёсць зараз абодвума бакамі. І праводзіцца сумленны рэферэндум у рэгіёнах Украіны з адным пытаннем: «Пры ўмове заканчэння баявых дзеянняў вы хочаце заставацца ў складзе Украіны або ў складзе Расеі?», - сказала яна.

Кідаецца ў вочы трывога, з якой расейскія прапагандысты чакаюць контрнаступу УСУ.

Так Салаўёў нервова адрэагаваў на вайсковую дапамогу, якую Захад надае Украіне, і заклікаў «не іранізаваць» наконт контрнаступу ўкраінскага войска, якая рыхтуецца.

«Усё ж такі трывожна. Чакаем іх (украінскага - рэд.) контрнаступу. Не трэба ніякай іроніі. Тэхніка з таго боку паступае сур'ёзная, паступае яе шмат, войскі ўкраінскія рыхтуюцца сур'ёзна. Трэба чакаць і быць гатовымі», - сказаў Салаўёў у размове з адным з камандзіраў «кадыраўцаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках