26 красавiка 2024, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Аўдзееўкай гараць расейскія танкі

9
Пад Аўдзееўкай гараць расейскія танкі

Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдары з Javelin.

Узброеныя сілы Украіны прычынілі новыя страты расейскім войскам, якія спрабуюць праводзіць наступальныя дзеянні на Данбасе: украінскія вайскоўцы знішчылі некалькі танкаў і БМП супраціўніка.

Адпаведныя кадры публікуе Telegram-канал "Украіна 365".

На першым відэароліку паказанае агнявое знішчэнне двух расейскіх танкаў, якія спрабавалі штурмаваць украінскія пазіцыі каля Аўдзееўкі.

Пасля дакладных траплянняў абедзве машыны загарэліся.

«Знішчэнне двух расейскіх танкаў, якія спрабавалі штурмаваць украінскія пазіцыі пад Аўдзееўкай», - гаворыцца ў каментары да роліка.

На іншым відэа прадэманстраванае знішчэнне трох танкаў і адной БМП расейцаў. Кадры баявога сутыкнення таксама знятыя ў Данецкай вобласці.

На іх відаць, як пасля трапляння у тэхніку экіпаж разбягаецца ў розныя бакі.

Удары наносіліся ў тым ліку пры дапамозе ПТРК Javelin.

«Данецкі кірунак. Тры расейскія танкі і БМП-2М былі знішчаныя», - сказана ў апісанні да роліка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках