26 красавiка 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці пачаўся збор тэрытарыяльных войск

9
У Гарадзенскай вобласці пачаўся збор тэрытарыяльных войск

Збор працягнецца да 21 красавіка.

У Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласці праводзіцца збор з воінскімі часцямі тэрытарыяльных войскаў і органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны, паведаміла Міністэрства абароны 31 сакавіка.

Збор праводзіцца ў рамках плана падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў для павышэння іх баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, праверкі рэальнасці і тэрмінаў выканання мабілізацыйных мерапрыемстваў.

Таксама ў рамках збору праводзіцца навучанне чыноўнікаў з райвыканкамаў і вайсковых камісарыятаў у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў і іх падрыхтоўкі да выканання задач.

Акрамя таго, у працэсе збору будуць прапрацаваныя пытанні выкарыстання тэрытарыяльных войскаў супольна з падраздзяленнямі і воінскімі часцямі Узброеных Сіл.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках