26 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скабеева ў прамым эфіры «выбухнула» праз словы пра магчымасці расейскай зброі

5
Скабеева ў прамым эфіры «выбухнула» праз словы пра магчымасці расейскай зброі

Прапагандыстка накінулася на «эксперта», які разважаў пра знішчэнне «Леапардаў».

Расейская прапагандыстка Вольга Скабеева не вытрымлівае словаў сваіх «экспертаў», якія заяўляюць пра моц расейскага войска, якое нібыта можа знішчыць перададзеныя УСУ танкі Leopard, паведамляе dialog.ua.

Адзін з гасцей студыі прапагандысткі запэўніваў гледачоў, што стары Т-64 і Leopard-2 А6 аднолькава ўразлівыя для комплексаў «Карнэт».

«Браню бартавую гэтага выдатнага Leopard паглядзіце, у яго няма нават бартавой дынамічнай абароны, спакойна прабівае нават Т-62М сваёй 115-мм гарматай», – заявіў госць.

Аднак Скабеева перабіла яго, заявіўшы, што акупанты, якія ваююць супраць Украіны, «жудасна злуюцца», калі прапаганда апавядае пра іх моц, называючы ворага «лухтой».

«Пасля Харкаўскай вобласці... уратуй нас Гасподзь разважаць на тэму таго, што ва ўкраінцаў нічога не атрымаецца. Але трэба не верыць, а рыхтавацца. Яны не спыняцца», – прызналася Скабеева.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках