26 красавiка 2024, Пятніца, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр замежных спраў Беларусі прыляцеў у Кенію

9
Міністр замежных спраў Беларусі прыляцеў у Кенію

Там мае праект паплечнік Шэймана.

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла 1 красавіка аб пачатку візіту міністра Сяргея Алейніка ў Кенію. Мэтамі візіту афіцыйна называюць "палітычнае супрацоўніцтва, эканамічныя праекты, умацаванне нарматыўна-прававой базы".

Беларусь і Кенія маюць дыпламатычныя стасункі з 1993 года, у Кеніі ёсць беларускае пасольства, амбасадар таксама ў сумяшчальніцтве прадстаўляе Беларусь у Танзаніі, Угандзе і Этыёпіі, перадае «Белсат».

Лукашэнка сустракаўся з прэзідэнтам Кеніі на форуме ў Кітаі ў 2017 годзе. Кенія сярод нешматлікіх краін, якія прынялі новых беларускіх паслоў пасля 2020 года - амбасадарам там цяпер з'яўляецца былы начальнік управы Дэпартамента замежнаэканамічнай дзейнасці МЗС Павел Узяткін.

Гандлёвае абарачэнне паміж краінамі мікраскапічнае: не перавышала 50 млн даляраў на год, у 2021 годзе ўпалаў да 10,5 млн: экспарт у Кенію з Беларусі склаў 3,1 млн, імпарт з Кеніі ў Беларусь - 7,4 млн даляраў. У Кенію пастаўляюць вымяральную апаратуру, прылады для аўтаматычнага кіравання, вылічальныя машыны, лекі. З Кеніі ў Беларусь вязуць кветкі, садавіну, насенне, каву.

Аднак, як надоечы расказала выданне The Weekly Review, кенійскі ўрад мерыцца набыць беларускія трактары ды іншую тэхніку праз кампанію, зарэгістраваную бізнэсоўцам Аляксандрам Зінгманам, блізкім да паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана.

Угода ўжо сама сабой даволі рызыкоўная для Кеніі, бо Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі. Тым не менш кенійскі ўрад ідзе на такі крок.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках