14 чэрвеня 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Малдовы збірае Вялікі нацыянальны сход

1
Прэзідэнтка Малдовы збірае Вялікі нацыянальны сход
МАЯ САНДУ

Гэта неабходна для таго, каб падтрымаць еўрапейскую інтэграцыю.

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заклікала грамадзянаў краіны сабрацца 21 траўня на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу ў цэнтры Кішынёва. Гэта неабходна для таго, каб падтрымаць еўрапейскую інтэграцыю.

Пра гэта піша NewsMaker.

«Дакажам усяму свету, што грамадзяне Малдовы хочуць міру і дэмакратыі ў сваёй краіне, хочуць, каб Малдова стала часткай ЕЗ», – сказала Санду.

Прэзідэнтка Малдовы нагадала, што ў Кішынёве праходзілі шматлікія акцыі пратэсту, арганізаваныя «Рухам для народа» і партыяй «Шор».

«Час паказаў, што мы абралі правільны шлях, і тыя, хто марыў дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове, пацярпелі няўдачу. Але брудныя грошы ад тых, хто хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, прадаўжаюць паступаць. Некаторыя бачаць тое, што адбываецца ва Украіне, і радуюцца злачынствам. Гэтыя людзі, якія прадалі сваю краіну, гатовыя зраўнаваць нашы вёскі і гарады з зямлёй, каб вярнуцца да ўлады. Група зладзеяў, якім плацяць брудныя грошы, паставіла сваёй мэтай перашкодзіць нашаму еўрапейскаму шляху, нашаму шляху да міру і росквіту», – заявіла Санду.

Акрамя гэтага, яна мяркуе, што шмат у каго ствараецца памылковае ўражанне, што грамадзяне Малдовы глядзяць на тое, што адбываецца, з абыякавасцю.

«Шмат хто памылкова мяркуе, што грамадзяне нашай краіны абыякавыя і не робяць ніякіх дзеянняў. Некаторыя да гэтага часу сумняваюцца, ці сапраўды наш народ хоча ўступіць у Еўразвяз. Я прапаную адказаць ім», – сказала яна.

Прэзідэнтка Малдовы мяркуе, што яе краіне час паказаць, як адстойваць дэмакратыю.

«Мы хочам, каб Еўразвяз стаў нашым домам. Збярэмся, як мы сабраліся, калі патрабавалі незалежнасці і атрымалі яе. Так сама, як мы аб'ядналіся і абаранялі нашу дэмакратыю і стаялі на сваім у самыя цяжкія часы. Таму збярэмся цяпер», – заклікала яна.

Санду расказала, што ўжо ў найбліжэйшы час плануе больш падрабязна абмеркаваць дэталі сходаў, якія рыхтуюцца, з грамадзянскай супольнасцю і палітычнымі сіламі.

«Нават калі ў нас часам розныя меркаванні, цяпер не час для сварак і расколу. Цяпер час аб'яднацца і разам стаць часткай еўрапейскай сям'і. Вялікія пастановы прымаюцца людзьмі на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу», – падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках